«Не можна выключыць магчымасць аварыі». Пад саркафагам Чарнобыльскай АЭС аднавіліся ядравыя рэакцыі


Здымак зроблены за 100 метраў ад чацвёртага блоку ЧАЭС, якая выбухнула 26 красавіка 1986 года.
Фота: Serg Glovny / ZUMA Wire

Пад разбураным рэактарам Чарнобыльскай АЭС ізноў пачаліся ядравыя рэакцыі. Пра гэта гаворыцца ў навуковым часопісе «Science».

У чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай станцыі зноў зафіксаваныя прыкметы рэакцыяў дзялення радыеактыўнага паліва.

«Гэта падобна да вуглёў, якія цьмеюць у яме для барбекю», – кажа Ніл Гаят (Neil Hyatt), адмысловец у ядравых матэрыялах з брытанскага Шэфілдскага ўніверсітэту.

На мінулым тыдні Анатоль Дарашэнка з кіеўскага Інстытуту праблемаў бяспекі атамных электрастанцыяў заявіў, што адмысловыя датчыкі пачалі фіксаваць павышэнне патоку нейтронаў, што выходзяць з аднаго з недаступных памяшканняў пад разбуранай у 1986 годзе рэактарнай залай.

Аб’ектыў
Радаўніца ў адселенай вёсцы чарнобыльскай зоны
2021.05.11 22:43

«Там шмат нявызначанасцяў. Але мы не можам выключаць магчымасць аварыі», – паведаміў калега Дарашэнкі, фізік Максім Савельеў.

Паводле навукоўца, назіраецца павольны рост адлікаў нейтронаў, і ў адмыслоўцаў ёсць некалькі гадоў, каб высветліць, як развязаць гэтую праблему.

Пасля таго, як у 2016 годзе над чарнобыльскім саркафагам усталявалі новае збудаванне, разам са знікненнем дажджавой вады ў большасці пунктаў хованкі паток нейтронаў стабілізаваўся або нават пачаў зніжацца. Але апошнімі гадамі ў некаторых падрэактарных памяшканнях адлікі сталі расці. Напрыклад, унутры падапаратнага памяшкання 305/2 за апошнія чатыры гады паток нейтронаў амаль падвоіўся.

На думку Ніла Гаята, знікненне з памяшканняў вады прыводзіць «да некантраляванага вызвалення энергіі». І хоць паўтарэння аварыі 1986 году чакаць не варта, магчымы разгон дзялення ядраў можа пашкодзіць няўстойлівыя часткі саркафагу і напоўніць сховішча радыеактыўным пылам, адзначае Савельеў.

Аб’ектыў
Маўчанне забівае: што агульнага ў Чарнобыльскай і Беларускай АЭС
2021.04.26 22:39

МГ belsat.eu

Стужка навінаў