У Беларусі выпусцілі танную паперу для друку, але набыць яе здолеюць толькі дзяржаўныя арганізацыі


Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» пачала вырабляць офісную паперу А4 «Copy X Standart», паведамляе «Office Life». Але прадаюць яе пакуль толькі дзяржаўным арганізацыям.

Кошт пачку паперы з 500 аркушаў – 10,38 рубля.

Фота: bellesbumprom.by

Вытворчасць паперы за новы кошт запусцілі праз рост попыту: фабрыка перабудавала адпаведнае абсталяванне, каб выпускаць офісную паперу ў пачках. За содні вырабляюць 2500 пачкаў паперы па 500 аркушаў.

Раней на фабрыцы ўжо выпускалі паперу А4 «Капейка», але яна мела каля 85 % беласці. Цяпер жа запусцілі лінейку паперы стандартнай якасці, з беласцю ад 92 да 105 %.

Прадпрыемства паведамляе, што папера свабодна рэалізуецца ўсім ахвочым, але, як адзначае выданне «Office Life», пакуль атрымаць паперу за такі кош здолеюць толькі дзяржаўныя арганізацыі.

Hавiны
У Беларусі ўвялі абмежаванні на вываз мукі, цукру ды іншых харчоў
2022.04.12 19:04

АД belsat.eu

Стужка навінаў