Прэзідэнты Польшчы, Эстоніі, Латвіі і Літвы ўжо прыбылі ў Кіеў


Прэзідэнты Польшчы, Эстоніі, Латвіі і Літвы – Анджэй Дуда, Алар Карыс, Эгілс Лэвітс і Гітанас Наўседа – прыбылі ў Кіеў удзень 13 красавіка, паведамляе Канцылярыя польскага прэзідэнта.

Лідары сустрэнуцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Фота: Якуб Шымчук/KPRP
Фота: Якуб Шымчук/KPRP
Фота: Якуб Шымчук/KPRP

Таксама з імі збіраўся прыехаць і прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер, але яго адмовіўся прыняць у Кіеве Уладзімір Зяленскі.

Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі прэзідэнта Польшчы Якуб Кумах паведаміў польскаму агенцтву «РАР», што мэтай візіту ў Кіеў было падтрыманне прэзідэнта Зяленскага і абаронцаў Украіны «ў гэты вызначальны момант».

«Краіны Балтыі – нашыя ключавыя партнёры ў пытаннях бяспекі ў рэгіёне. Разам мы пастанавілі ехаць у Кіеў. Польшча выступіла арганізатаркаю візіту і разам з Украінай забяспечвае яго лагістыку і бяспеку», – сказаў Якуб Кумах.

Візіт прэзідэнтаў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі ў Кіеў стане першым візітам кіраўнікоў дзяржаваў ва ўкраінскую сталіцу з пачатку расейскай агрэсіі. Прэзідэнты Дуда і Наўседа апошнім разам бачылі Зяленскага ў Кіеве напярэдадні вайны.

Фота: Якуб Шымчук/KPRP
Фота: Якуб Шымчук/KPRP
Фота: Якуб Шымчук/KPRP
Фота: Якуб Шымчук/KPRP

У сярэдзіне сакавіка прэмʼер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі і віцэ-прэмʼер Ярослаў Качыньскі разам з прэмʼер-міністрам Чэхіі Пэтрам Фіялам і прэмʼер-міністрам Славеніі Янэзам Яншам наведалі Кіеў, дзе сустрэліся з прэзідэнтам і прэмʼер-міністрам Украіны.

Hавiны
Зяленскі сустрэўся ў Кіеве з кіраўнікамі ўрадаў Польшчы, Чэхіі і Славеніі
2022.03.16 21:08

АД belsat.eu

Стужка навінаў