Місія АБСЕ апублікавала даклад у справе Украіны


У «Справаздачы аб парушэннях міжнароднага гуманітарнага права і правоў чалавека, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці» ідзе гаворка пра ўчыненыя злачынствы ва Украіне пасля расейскага ўварвання 24 лютага 2022 года.

Прадстаўнікі маніторынгавай місіі АБСЕ. Марыупаль, Украіна. 27 студзеня 2015 года.
Фота: Evgeniy Maloletka / OSCE, CC BY-ND 4.0

Стваральнікі дакладу адзначаюць, што місія не ў сілах ацаніць, ці можна лічыць само ўварванне шырокамаштабнай аперацыяй супраць цывільнага насельніцтва.

Аднак «місія прыйшла да высновы аб уплыве канфлікту на захаванне правоў чалавека, што выйшла за рамкі прамых парушэнняў гэтых правоў. Выклікаючы высокі ўзровень разбурэння, шляхам умяшання ў аказанне жыццёва важных паслугаў (адукацыя, ахова здароўя), канфлікт пачаўся з незаконнага нападу Расеі, вельмі ўскладніў для Украіны магчымасць абараняць і выконваць правы чалавека для сваіх жыхароў. Больш за тое, місія выявіла, што ў той час як канфлікт закрануў усіх жыхароў Украіны, ён уплываў і працягвае асабліва негатыўна ўплываць на асобаў з уразлівых групаў: жанчынаў, дзяцей, сталых людзей або людзей з абмежаванымі магчымасцямі».

Пры гэтым місія адзначае неаднаразова задакументаваныя парушэнні міжнародных нормаў:

«Наўмысныя забойствы, выкраданні цывільных асобаў, у тым ліку журналістаў і мясцовых чыноўнікаў, хутчэй за ўсё, адпавядаюць гэтаму крытэру. Любое падобнае гвалтоўнае дзеянне, учыненае ў рамках гэтага ўварвання, уяўляе сабой злачынства супраць чалавечнасці», – адзначае місія.

У дакладзе адзначаецца, што расейскі бок адмовіўся даць асобу для супрацы і накіраваў даследнікаў да іншых крыніцаў інфармацыі. Таму місія працавала з рознымі НДА на месцах.

«Некаторыя парушэнні і праблемы былі таксама выяўленыя наконт практыкі Украіны. Місія асабліва занепакоеная абыходжаннем з ваеннапалоннымі, якія першапачаткова лічыліся злачынцамі і з імі абыходзіліся спосабамі, несумяшчальнымі з Жэнеўскай канвенцыяй», – гаворыцца ў дакуменце.

У дакладзе падкрэсліваецца, што хоць «парушэнні адбыліся як з украінскага, так і з расейскага боку, парушэнні, дапушчаныя Расейскай Федэрацыяй, аднак, значна большыя паводле характару і маштабаў».

Фота
У Бучы і Барадзянцы ўсцяж хаваюць і шукаюць загінулых. Фотарэпартаж
2022.04.13 14:37

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў