«У агляднай будучыні». У Менску рыхтуюцца прышчапляць людзей ад COVID у гандлёвых цэнтрах


Вакцынацыя прэпаратам «Спутнік V» вайскоўцаў і цывільных спецыялістаў расейскага Паўночнага флоту.
Фота: Мінабароны РФ

У Менску для вакцынацыі ад каронавіруснай інфекцыі плануюць пачаць выкарыстоўваць гандлёвыя цэнтры і валанцёраў. Пра гэта паведамляюць «Минск-Новости».

Цяпер у менскіх паліклініках прышчапляюць супраць COVID-19 расейскай вакцынай «Гам-КОВИД-Вак» і кітайскай «Vero cell».

У «агляднай будучыні» для вакцынацыі плануецца задзеяць Камароўскі рынак, ЦУМ і іншыя месцы, у якіх маюцца медычныя пункты. Для працы плануецца прыцягнуць валанцёраў, якія будуць дапамагаць запаўняць анкеты, весці ўлік пацыентаў, выконваць іншую арганізацыйную працу, што не патрабуе медычнай адукацыі.

Як распавяла загадчыца эпідэміялагічнага аддзелу Менскага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Хомчанка, запісацца на прышчэпку супраць COVID-19 можна на сайтах паліклінік, праз тэлефон ці пры наведванні паліклінікі. Агулам у Менску да канца года плануюць вакцынаваць ад каронавіруса не менш як 60 % жыхароў.

Hавiны
Былы прэзідэнт НАН: Беларуская вакцына ад каронавіруса – нявыгадны і стратны праект
2021.04.03 09:02

МГ belsat.eu

Стужка навінаў