Памёр былы саліст «Песняроў» Леанід Барткевіч


Уладзімір Мулявін і Леанід Барткевіч.
Фота: bortkevi.ru

Знакаміты беларускі музыка Леанід Барткевіч памёр 13 красавіка ў веку 71 года. Пра гэта паведамляе сайт музыкі.

Леанід Барткевіч нарадзіўся ў 1949 годзе ў Менску. У дзяцінстве займаўся музыкай: спяваў у хоры, скончыў музычную школу па класе трубы. Стаў вакалістам ВІА «Залатыя яблыкі», а затым – салістам ансамблю «Песняры». Быў адной з зорак калектыву.

У 1980-м сышоў з ансамблю, каб вучыцца ў ГІТІСе на рэжысуры. У 1989-м разам з жонкай, знакамітай гімнасткай Вольгай Корбут, з’ехаў у ЗША.

У 2000 годзе вярнуўся на радзіму і далучыўся да «Песняроў». Пасля смерці Уладзіміра Мулявіна стварыў уласны калектыў «Песняры» з такой самай назвай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў