Латвія ўводзіць рэжым узмоцненай аховы на мяжы з Беларуссю


Кабінет міністраў Латвіі абвесціў аб увядзенні ўзмоцненага рэжыму аховы латвійска-беларускай мяжы. Ён будзе дзейнічаць з 13 сакавіка да 12 верасня 2024 года.

Латвійска-беларуская мяжа.
Крыніца: lsm.lv

Рэжым узмоцненай аховы ўводзіцца ў Лудзенскім, Краслаўскім і Аўгшдаўгаўскім краях, у Каўнацкай воласці Рэзекненскага краю і Даўгаўпілсе.

Прычынай увядзення рэжыму стала павелічэнне колькасці спробаў незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы.

Падтрымку Дзяржаўнай памежнай ахове ў справе аховы мяжы будуць аказваць латвійская паліцыя і Нацыянальныя ўзброеныя сілы.

Паводле паведамленняў Дзяржаўнай памежнай аховы, толькі цягам 11 сакавіка было спынена 14 спробаў нелегальнага пранікнення ў Латвію з тэрыторыі Беларусі. Агулам за год такіх спробаў налічваецца 304. Двух чалавек латвійскія памежнікі прапусцілі з гуманітарных меркаванняў.

Рэжым узмоцненай аховы мяжы дзейнічаў у краіне і раней, але ў лютым 2024 года Латвія зняла яго ў сувязі з тым, што колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы скарацілася.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў