У Горадні на працоўным месцы ў шпіталі затрымалі дзіцячага доктара


Дзіцячага доктара Уладзіміра Пруднікава затрымалі ўвечары 10 сакавіка на працоўным месцы, паведамляе сайт «Гарадзенская праваабарона».

Дзіцячы доктар Уладзімір Пруднікаў.
Фота: hpravy.org

Уладзімір Пруднікаў працуе доктарам у гарадзенскай дзіцячай лякарні. Акрамя таго, затрыманы – грамадска-палітычны актывіст, старшыня гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябра Гарадзенскай абласной рады АГП.

Пруднікаву прысудзілі штраф у памеры 20 базавых велічыняў паводле арт.19.11 КоАП РБ («Распаўсюд, выраб ці захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў