Галоўнае за дзень: беларусаў не пускаюць ва Украіну, эскалацыя працягваецца


«Белсат» падводзіць вынікі нядзелі, 13 лютага.

«Еўрарадыё» са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што Дзяржаўная памежная служба Украіны на перыяд вучэнняў «Саюзная рашучасць» вырашыла не пускаць у краіну ўсіх мужчын прызыўнога ўзросту з беларускім грамадзянствам. Афіцыйна пра гэта абвешчана не было, але па факце ў грамадзянаў Беларусі з 11 лютага пачалі ўзнікаць праблемы на ўкраінскай мяжы. 13 лютага праблемы з уездам ва Украіну ўзніклі ў гурту J:МОРС, хаця ў іх на 14 лютага запланаваны канцэрт у Кіеве.

Hавiны
Франак Вячорка распавёў пра магчымую сустрэчу Святланы Ціханоўскай «з кіраўнікамі Украіны»
2022.02.13 22:05

На фоне інфармацыі аб магчымым наступе Расеі на Украіну амерыканскія супрацоўнікі місіі АБСЕ (а некаторых звестках таксама брытанскія і дацкія) пакінулі Данецк, які кантралююць баевікі ДНР. Тым часам працягваецца канцэнтрацыя расейскіх войскаў на мяжы з Украінай: паводле «Conflict Intelligence Team», 1-я гвардзейская танкавая армія Узброеных сілаў Расеі пакідае палігон пад Варонежам і перакідвае дадатковую тэхніку да ўкраінскай мяжы.

Эскалацыя крызісу можа прывесці да спынення паветранага руху над Украінай. Паводле інфармацыі дэпутата Вярхоўнай Рады Аляксея Ганчарэнкі, з 14 лютага адна з найбуйнейшых страхавых брытанскіх кампаній адмаўляецца страхаваць цывільныя самалёты ў паветранай прасторы Украіны. Аднак Офіс прэзідэнта Украіны і Міністэрства інфраструктуры заявілі, што інфармацыя аб закрыцці паветранай прасторы не адпавядае рэчаіснасці.

Гімназіі № 6 у Горадні прысвоілі імя Фелікса Дзяржынскага – стваральніка савецкіх карных органаў, арганізатара чырвонага тэрору.

У Беларусі дзяржаўная статыстыка зафіксавала чарговы ковідны рэкорд: 8 921 новы выпадак інфікавання COVID-19 за содні.

Палітвязня Мікалая Дзядка этапавалі ў калонію, але пакуль невядома ў якую.

Hавiны
Беларусы на Алімпіядзе ў Пекіне зноў без медалёў
2022.02.13 15:28

У Алматы прайшоў жалобны мітынг памяці загінулых падчас студзеньскіх падзеяў – сабралася каля 700 чалавек.

РР belsat.eu

Стужка навінаў