Каля Санкт-Пецярбургу гарыць вялізны склад «Wildberries». Пажару надалі максімальны ўзровень складанасці


У Расеі гарыць склад маркетплэйсу «Wildberries». Пажар лакалізаваны на плошчы 70 тыс. м². МНС надаў яму максімальны, пяты ўзровень складанасці.

Пажар на складзе «Wildberries» каля Санкт-Пецярбургу.
Фота: АиФ

У суботу 13 студзеня каля Санкт-Пецярбургу загарэўся вялізны складскі комплекс «Wildberries». Да гашэння пажару прыцягнутыя каля 270 чалавек і 57 адзінак тэхнікі. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма.

Узгаранне адбылося падчас перазменкі пасля сканчэння начной змены. На складзе ў гэты час былі як мінімум 1200 чалавек. Паведамляюць, што ўсе паспелі эвакуявацца.

Прычынай узгарання магла стацца кепская праводка, піша тэлеграм-канал «Mash». Паводле відавочцы, на складзе яшчэ а 4:00 з’явіўся пах паленай праводкі, потым спрацавала пажарная трывога, аднак яе проста вымкнулі і склад працягнуў працу. Паводле відавочцы, няякасна была зробленая праводка ў новым мезаніне, надоечы пабудаваным на складзе, і менавіта яна магла загарэцца.

«Wildberries» абяцае кампенсаваць прадаўцам і пакупнікам грошы за тавары, знішчаныя ці пашкоджаныя пажарам.

Hавiны
На «Wildberries» з’явіўся першы бізнес з Кітаю. Паглядзелі, што прадае
2024.01.10 12:02

23 лістапада 2023 года з’явілася навіна, што онлайн-рытэйлер «Wildberries» купляе ўчастак 7 га ў «Вялікім камені» пад размеркавальны цэнтр. У адміністрацыі індустрыйнага парку адзначылі, што такая ўгода продажу зямельнага ўчастку ў прыватную ўласнасць найбуйнейшая ў іх гісторыі ды наагул у Беларусі за 2023 год. Паводле планаў, агульная плошча размеркавальнага цэнтру перавысіць 120 тыс. м². Гэта будзе самы вялікі лагістычны абʼект у Беларусі, прадугледжваецца стварэнне 5–6 тыс. працоўных месцаў.

Агляд
Бум маркетплэйсаў у Беларусі: сакрэт поспеху і прагнозы на будучыню
2023.12.02 09:40

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў