Пракуратура заблакавала сайт праваабаронцаў «Human Constanta»


Пастановаю пракурора Менску Алега Лаўрухіна абмежавалі доступ да парталу праваабарончай ініцыятывы «Human Constanta» – humanconstanta.by.

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, сайт нібыта шмат разоў парушыў Закон аб медыях. Заяўляюць, што партал «месціць недакладную інфармацыю, накіраваную на распаўсюд дэструктыўных настрояў у грамадстве, падрыў аўтарытэту дзейнай улады, супрацоўнікаў праваахоўнага блоку».

«Асобныя артыкулы суправаджаліся радыкальнымі паведамленнямі, што распальваюць варожасць і розніцу паводле палітычных ды ідэалагічных матываў. Публікаваліся і іншыя звесткі, якія яўна дыскрэдытавалі дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў», – заявілі ў ведамстве.

Абноўлена
Улады масава ліквідуюць грамадскія арганізацыі: Цэнтр прававой трансфармацыі, «Імёны» і шмат іншых
2021.07.23 10:32

Сайт не адкрываецца ні ў Беларусі, ні за мяжою.

Нагадаем, што праваабарончы цэнтр «Human Constanta» быў зліквідаваны 22 ліпеня 2021 года.

А праваабаронца Наста Лойка з арганізацыі правяла тры дні ў менскім ізалятары на завулку Акрэсціна. Яе вызвалілі 16 жніўня, праз 72 гадзіны пасля затрымання супрацоўнікамі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў, але пакінулі ў статусе падазраванай у «спрыянні ў нясплаце падаткаў».

Артыкулы
«Прасілі сказаць, што не ўсе сілавікі кепскія». Праваабаронца Наста Лойка падзялілася падрабязнасцямі сваёй справы
2021.08.17 18:34

МГ belsat.eu

Стужка навінаў