“Песняры” ў выглядзе галандскіх сялянаў – у Магілёў прывезлі выставу Кацярыны Раждзественскай


Андрэй Макарэвіч, Іосіф Кабзон, музыкі з “Песняроў”, Іван Ургант , Надзея Бабкіна ды іншыя вядомыя асобы зрабіліся героямі працаў класічных жывапісцаў. Праўда, з дапамогаю фотамастачкі Кацярыны Раждзественскай.

{movie}Агляд падзеяў культуры (28.02.2012)|right|9439{/movie}

Дачка паэта Роберта Раждзенственскага ўжо шмат гадоў змяшчае зорак эстрады на вядомыя творы мастацтва. Экспазіцыя жартаўлівых працаў ужо выклікала ажыятаж у Менску ды Гомлі. Цяпер пабачыць яе могуць і магілёўцы.

Леанід Якубовіч выяўлены ў варыяцыі на тэму карціны Іллі Рэпіна “Запарожцы пішуць ліст турэцкаму султану”, твар Аляксандра Малініна арганічна ўпісаўся ў аўтапартрэт Рэмбранта, а Людміла Гурчанка выйшла сапраўды чымсьці падобнаю да гераіні “Аматаркі абсенту” пэндзля Паблё Пікасо. Агулам у Магілёве выставілі 70 працаў, асабліва папулярныя фотакарціны нарадзінцаў Беларусі – сярод іх Наталля Падольская, Дзмітрый Калдун і “Песняры”.

Зорак шоу-бізнесу, эстрады і палітыкі ў новым ракурсе можна пабачыць у магілёўскім Музеі этнаграфіі да канца сакавіка.

Іншыя тэмы: у Лондане сабралі найлепшае з кінетычнага мастацтва ўсяго свету. Кітайскія творцы вяртаюцца да традыцыі малявання тушшу.

М.Ч., М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў