У сеціве з’явілася відэа, што прэтэндуе на статус новага гіта інтэрнэту.
Літаральна ўчора ў інтэрнэт было выкладзенае відэа, якое толькі за адзін дзень набрала каля 17 000 праглядаў. Героі фільму – гульцы турэцкай баскетбольнай каманды “Anadolu Efes” на канцэрце класічнай музыкі ў Стамбуле. Спачатку спартоўцы вельмі нудзіліся. Яны правяралі свае тэлефоны, штораз пазіралі на гадзіннікі, у іх зліпаліся вочы, а адзін з каманды нават прыснуў.
Спартоўцы не ведалі, што іх здымаюць схаванаю камераю, а навокал сядзяць нанятыя людзі. У канцы канцэрту баскетбалістаў чакаў незвычайны сюрпрыз.
{movie}Сюрпрыз для турэцкіх баскетбалістаў на канцэрце|right|9345{/movie}
М.Я., belsat.eu