Легенда “чорнага” джазу Тоні Кофі выступіў у Менску


Легенда “чорнага” джазу і адзін з наватараў у гэтай музыцы – саксафаніст Тоні Кофі зайграў для беларускай публікі. Пры тым адным выступам справа не абмежавалася – у гэтыя хвіліны Тоні Кофі дае свой заключны – трэці канцэрт.

{movie}Агляд падзеяў культуры (31.01.2013)|right|8915{/movie}

Тоні Кофі жыве паміж Лонданам і Нью-Ёркам, выступае ж па ўсім свеце – ад Еўропы да Японіі. Але ў беларускай сталіцы саксафаніст выступіў упершыню.

ТОНІ КОФІ, МУЗЫКА:
„Калі мяне запросяць яшчэ, я прыеду з іншым праектам. Можа, з іншымі музыкамі, але я напэўна вярнуся! Так, я пачуваюся тут як дома, тут выдатна.”

У Менск Тоні Кофі прывез дзве прэм’еры: праграмы “Blue note Jazz” і “Магія афрыканскага джазу”, якая прэзентуе кружэлку „For the Love of Ornette” (яе называюць найлепшым альбомам модэрн-джазу). З гэтаю праграмаю саксафаніст выступае сёння ў Палацы прафсаюзаў.

Іншыя тэмы: у Мексіцы аркестр грае на інструментах са смецця. У Іране адзначылі зараастрысцкае свята – Садэ.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў