«Што далей з Беларуссю?» У Варшаве прэзентуюць кнігу Саннікава і зладзяць дыскусію


Сустрэчу «Што далей з Беларуссю?»  арганізоўвае фундацыя «Хартыя», тэлеканал «Белсат» пры падтрыманні Польскага тэатру ў Варшаве. Падзея прымеркаваная да 25-годдзя развалу СССР і 20-й гадавіны стварэння беларускай «Хартыі ʼ97».

Адпраўной кропкаю дыскусіі стане пераклад кнігі Андрэя Саннікава «Беларуская рулетка. Апазіцыйны кандыдат на прэзідэнта пра барацьбу супраць дыктатуры», які пабачыць свет 12 снежня. Выданне распавядае пра сённяшнюю Беларусь і падводзіць вынікі дваццаці гадоў змагання беларускай дэмакратычнай апазіцыі з рэжымам Лукашэнкі.

Урыўкі з кнігі прачытае дырэктар Польскага Тэатру Анджэй Сэвэрын.

Весці сустрэчу будзе дырэктар каналу «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы.

У дыскусіі паўдзельнічаюць аўтар твора, экс-кандыдат на прэзідэнта і ініцыятар «Хартыіʼ97» Андрэй Саннікаў; першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч; журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут; галоўны рэдактар газеты «Rzeczpospolita» Багуслаў Хработа; дыпламат і кіраўнік Цэнтру стратэгічнага аналізу Вітольд Юраш; кіраўнік польскай «Хартыі» Збігнеў Глуза.

Пасля абмеркавання адбудзецца выступ беларускага музыкі і саксафаніста Паўла Аракеляна.

Запрашаем 12 снежня а 18:00 у Польскі Тэатр у Варшаве. Уваход вольны.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў