Гадзіннік беларуса з «Тытаніка» прадалі на аўкцыёне за больш чым 90 тысяч долараў


Гадзіннік эмігранта з Беларусі Сіная Кантара прададзеныя 11 лістапада на таргах брытанскага аўкцыёну Henry Aldridge & Son Ltd, прысвечаных «Тытаніку», за 75 тысяч фунтаў стэрлінгаў, піша «Беларусь і свет».

Гадзіннік Сіная Кантара.
Фота: Heritage Auctions

Лот набыты інтэрнэт-карыстальнікам, імя якога невядома.

Гадзіннік-цыбуліну загінулага пры пераездзе ў ЗША ураджэнца Віцебску выстаўлялі са стартавым коштам у 30 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Кошт лота літаральна за паўхвіліны вырас з 30 тысяч да 75 тысяч, гэта каля 91,7 тысяч долараў.

Сінай Кантар і яго жонка Мірыям былі на «Тытаніку» у ліку 285 пасажыраў другога класа. Пасля сутыкнення з айсбергам Мірыям пасадзілі ў лодку, і яна выратавалася. А яе муж Сінай загінуў.

Пазней жанчына змагла атрымаць знойдзеную пры мужы маёмасць: гадзіннік, адзенне, пашпарт Расейскай імперыі, запісную кніжку, грошы, кішэнны тэлескоп і штопар.

СП belsat.eu

Стужка навінаў