У Польшчы перапахавалі прах трох прэзідэнтаў краіны ў выгнанні


У Варшаве прайшло перапахаванне трох польскіх прэзідэнтаў у выгнанні – Уладзіслава Рацкевіча, Аўгуста Залескага і Станіслава Астроўскага. Аб гэтым перадае «Polskie Radio». Урны з прахам у суботу, 12 лістапада, былі транспартаваны з Вялікай Брытаніі. 

Урачыстае перапахаванне астанкаў трох прэзідэнтаў Рэспублікі Польшча ў выгнанні. 12 лістапада 2022 года, Варшава, Маўзалей прэзідэнтаў.
Фота: Jacek Szydlowski / Forum

Перапахаванне Уладзіслава Рацкевіча, Аўгуста Залескага і Станіслава Астроўскага прайшло ў сутарэнні храма Божага Провіду ў Варшаве, дзе створаны Маўзалей прэзідэнтаў Рэспублікі Польшча ў выгнанні. На ўрачыстай цырымоніі прамаўляў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Перапахаванне трох прэзідэнтаў у выгнанні стала сімвалічным завяршэннем чатырохгадовага святкавання 100-годдзя незалежнасці Польшчы.

Урад РП у выгнанні сфармаваўся пасля нападу на Польшчу ў 1939 годзе Трэцяга райху і Савецкага Саюзу. Урад у выгнанні дзейнічаў спачатку ў Парыжы і Анжэ (Францыя), а затым у Лондане. Да 1945 году яго прызнавалі адзінай законнай уладай Рэспублікі Польшча. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны яно страціла гэты статус, аднак працягвала сваю дзейнасць у сталіцы Вялікай Брытаніі да 1990 года, калі апошні прэзідэнт Польшчы ў выгнанні Рышард Качароўскі перадаў атрыбуты ўлады прэзідэнту Леху Валенсе.

Аб’ектыў
Польшча адзначае свой сто чацвёрты Дзень незалежнасці
2022.11.11 21:20

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў