Калі будзем адпачываць і працаваць у 2022 годзе? Саўмін зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён


Савет Міністраў зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён у наступным годзе. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Паводле пастановы Саўміну, у 2022 годзе працоўныя дні будуць перанесеныя з 7 сакавіка (панядзелак) – на суботу 12 сакавіка, 2 траўня (панядзелак) – на суботу 14 мая.

Графік пераносу працоўных дзён.
Фота: pravo.by

Арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) прадстаўлена права пераносіць працоўныя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Hавiны
Міністр адукацыі анансаваў змены ў школах
2021.10.12 18:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў