У Менску затрымалі таксіста, які не захацеў падвезці супрацоўніц СК


ГУБАЗіК затрымаў 37-гадовага таксіста за тое, што ён адмовіўся падвезці двух супрацоўніц Следчага камітэту. Пра гэта паведамляе падкантрольны спецслужбам тэлеграм-канал «Сводки Центра».

Пры гэтым не тлумачыцца, паводле якога артыкулу адміністратыўнага або крымінальнага кодэксу таксіст быў затрыманы і які закон ён парушыў, адмовіўшыся падвозіць супрацоўнік СК.

«Даведаўшыся, што кліент супрацоўнік праваахоўных органаў, дэманстратыўна разгортваўся і з’язджаў. Адмаўляўся прадастаўляць ім паслугі», – кажа на «пакаянным» відэа таксіст.

Акрамя таго, мужчына заявіў, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, нібыта прайшоў рэгістрацыю ў плане «Перамога» і ў інтэрнэце заклікаў біць міліцыянтаў.

Артыкулы
Аляксандр Азараў: Мы рыхтуем паўстанне
2022.09.11 22:53

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў