У Гомлі асудзілі дэпартаванага з Расеі жыхара Жлобіна


Віталя Гузава суддзя Мікалай Доля зняволіў на 2,5 года ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Зняволены Віталь Гузаў.
Фота: Вясна

Гомельскі абласны суд 11 жніўня завяршыў разгляд крымінальнай справы жыхара Жлобіна Віталя Гузава, які абвінавачваўся ў «Распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130) і «Абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (ч. 1 арт. 368).

Да суда Віталь Гузаў утрымліваўся пад вартай у СІЗА № 3 Гомля.

Судовы працэс пачаўся яшчэ 28 ліпеня, але інфармацыі пра сутнасць абвінавачання пакуль няма.

Віталю Гузаву 36 гадоў. У лютым 2021 года сілавікі пасля пастановы аб дэпартацыі вывезлі яго з Расеі ў Беларусь, паколькі абвінавачваны значыўся ў вышуку. Адразу пасля дэпартацыі сувязь з ім прапала.

Hавiны
У Беларусі 17 новых палітвязняў
2022.08.12 12:22

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў