Ціханоўская наведае Нарвегію, сустрэнецца з дырэктарам «Yara»


Візіт запланаваны на 12–13 жніўня, трансляваць прэс-канферэнцыю будуць онлайн.

Ілюстрацыйнае фота. Святлана Ціханоўская, 9 красавіка 2021 года. Скрыншот: відэазварот Святланы Ціханоўскай / Telegram

Урад Нарвегіі паведаміў, што краіну наведае лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская. Прэс-канферэнцыю з удзелам міністра замежных справаў будуць трансляваць тут сёння а 11:15 паводле нарвежскага часу (12:15 паводле беларускага).

Візіт будзе двухдзённым. Пазней Ціханоўская правядзе перамовы з міністрам замежных справаў, сустрэнецца з кіраўнікамі некалькіх міжпарламенцкіх дэлегацыяў і арганізацыяў грамадзянскай супольнасці, а таксама беларускай дыяспарай у Нарвегіі.

Hавiны
Ціханоўская: Колькі б часу і сілаў ні запатрабаваў наш шлях да свабоды, я прайду яго разам з беларусамі
2021.08.09 13:32

Гэты візіт можа быць цікавым у тым ліку таму, што з Нарвегіі паходзіць кампанія «Yara». Паводле нарвежскага дзяржаўнага выдання NRK, 13 жніўня Ціханоўская сустрэнецца з генеральным дырэктарам «Yara» – гэта будзе іх першая асабістая сустрэча, бо раней яны размаўлялі толькі праз відэасувязь.

Гэтая кампанія мае буйныя кантракты з «Беларуськаліем», пасля падзеяў 2020 года не адмовілася ад супрацы з ім, нягледзячы на шматлікія заклікі і нават на чацвёрты пакет санкцыяў Еўразвязу (умовы тых санкцыяў, да якіх далучылася і Нарвегія, закраналі толькі частку прадукцыі «Беларуськалію»).

Hавiны
Літва спыніць транзіт беларускага калію са снежня
2021.08.12 10:59

Кампанія неаднаразова заяўляла (і заяўляе цяпер), што можа пазітыўна паўплываць на «Беларуськалій», каб там не парушалі правы рабочых, ды тых рабочых працягвалі звальняць за ўдзел у восеньскіх страйках.

Нядаўнія санкцыі Злучаных Штатаў датычаць, сярод іншага, «Беларуськалію»: амерыканскі бок дае тэрмін 120 дзён на спыненне ўсіх стасункаў з дзяржаўнай кампаніяй не толькі кампаніям з ЗША, але і кампаніям з трэціх краінаў, якія супрацоўнічаюць з «Беларуськаліем».

Аналітыка
Дамоклаў меч «іранскага фармату». Што трэба ведаць пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.08.11 09:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў