У Беларусі кошты на паліва вырастуць з 13 ліпеня. Традыцыйна цана павялічыцца на адну капейку, паведамляе прэсавая служба «Белнафтахіму».
З 13 ліпеня на АЗС у Беларусі новыя кошты. Цяпер за літр бензіну АІ-92 трэба будзе заплаціць 1,91 руб., АІ-95 – 2,01 руб., АІ-98 – 2,23 руб., ДТ – 2,01 руб.
З пачатку году гэта ўжо 21 раз, калі кошты павялічваюцца. Такім чынам паліва сёлета падаражэла на 21 капейку.
СК belsat.eu