У рэдакцыі газеты «Intex-press» адбыўся ператрус


12 траўня прадстаўнікі крымінальнага вышуку правялі ператрус у офісе баранавіцкага выдання «Intex-press». Гэта звязана са справай затрыманага журналіста Юрыя Ганцарэвіча, якога абвінавачваюць у фатаграфаванні расейскай вайсковай тэхнікі і «экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе само выданне.

Юрый Ганцарэвіч. Крыніца: БАЖ

Юрыю Ганцарэвічу было прад’яўлена абвінавачанне паводле артыкула 361-4 ч.1 ККРБ (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Журналіста затрымалі за тое, што ён нібыта сфатаграфаваў расейскую ваенную тэхніку і даслаў здымкі ў СМІ, якое было прызнана «экстрэмісцкім».

У выніку ператрусу была канфіскаваная фотатэхніка, з дапамогай якой, як пазначана ў пастанове на ператрус, былі зроблены здымкі ваеннай тэхнікі на аэрадроме ў Баранавічах.

  • 27 красавіка журналіст быў затрыманы ў межах невядомай адміністратыўнай справы.
  • 29-га красавіка быў асуджаны на 10 содняў.
  • 6-га траўня Ганцарэвічу было прад’яўлена абвінавачванне

Журналіст быў пераведзены ў СІЗА №6 г. Баранавічы.

Hавiны
Журналіста «Intex-press» Юрыя Ганцарэвіча прызналі палітвязнем
2022.05.12 11:35

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў