Мінабароны Украіны: «Крэмль рыхтуе шэраг тэрактаў на тэрыторыі Расеі»


У Міністэрстве абароны Украіны мяркуюць, што бліжэйшым часам на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі можа адбыцца шэраг тэрарыстычных атак. Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі мінабароны Украіны Кірыла Буданаў у гутарцы з журналістам «Бі-Бі-Сі» адзначыў, што расейскія спецслужбы плануюць здзейсніць некалькі выбухаў, каб канчаткова настроіць грамадскую думку РФ на ваенны лад і супраць Украіны.

Цалкам разбураны будынак ліцэю ў выніку расейскага ракетнага абстрэлу (27 лютага). Васількоў, Украіна. 7 сакавіка 2022 года.
Фота: МП / Белсат

Буданаў адзначыў, што паводле вартых даверу крыніц у некалькіх гарадах на мяжы з Украінай і ў цэнтры Расеі могуць адбыцца «закладанні выбухоўкі і падрыў жылых дамоў, шпіталяў і школ». Прадстаўнік вайсковай службы нагадаў таксама, што падобную методыку ў Расейскай Федэрацыі выкарыстоўвалі падчас чачэнскіх войнаў.

«Паводле нашай інфармацыі, расейцы плануюць «ракетныя ўдары і бамбардаванніі Белгараду (горад на ўсходняй мяжы Украіны з Расеяй) або аднаго з акупаваных крымскіх гарадоў (на поўдні Украіны)», – мяркуе Буданаў.

Таксама прадстаўнік Мінабароны Украіны заявіў, што, магчыма, Расея хоча выкарыстаць гэтыя дзеянні дзеля «апраўдання жорсткасці супраць мірнага насельніцтва Украіны» ў Бучы, недалёка ад сталіцы Кіева, у Краматорску і іншых мясцовасцях.

Абноўлена
У расейскім Белгарадзе гарыць нафтабаза. Мясцовыя ўлады вінавацяць украінскія шрубалёты
2022.04.01 09:40

З 24 лютага Расейская Федэрацыя пачала паўнавартаснае ваеннае ўварванне на тэрыторыю Украіны. Уладзімір Пуцін заявіў, што ваенныя дзеянні закончацца за тры-чатыры дні, а ва Украіне адбудзецца дэнацыфікацыя і аднаўленне «законнай улады». Цяпер працягваецца 48-ы дзень ваеннага супрацьстаяння. Украінскі бок заяўляе пра значныя страты з боку войскаў РФ, якім фактычна прыйшлося адмовіцца ад планаў захопу сталіцы Украіны і засяродзіць увагу выключна на поўдні і ўсходзе краіны.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў