У Беларусі забаранілі «Euronews» і замянілі яго «Победой»


Тэлеканал «Euronews».
Фота: Euronews / Linkedin

12 красавіка са спісу замежных медыяў, якія атрымалі дазвол на распаўсюд у Беларусі, Міністэрства інфармацыі выключыла замежны тэлеканал «Euronews».

«Euronews» – кругласуткавы інфармацыйны рэсурс, які транслюе з 1993 года. Яго заснавальнік – Еўрапейскі трансляцыйны звяз, які, сярод іншага, арганізоўвае «Еўрабачанне». Тэрмін дзеяння раней выдадзенага дазволу на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі мінуў, паведаміла Міністэрства інфармацыі.

Hавiны
«Галасы ЗМеста» не паедуць на «Еўрабачанне» з песняй «Я научу тебя»
2021.03.11 18:13

Замест «Euronews» у Беларусі будуць паказваць расейскі канал «Победа» – «маштабны праект «лічбавага тэлесямейства» «Первого канала», створаны да 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».

У тэлеэфіры – класіка савецкага ваеннага кіно, расейскія фільмы і серыялы, дакументальныя праграмы пра ВАВ, сведчанні ветэранаў, інтэрв’ю з гісторыкамі і экспертамі, а таксама знаходкі і адкрыцці пошукавых атрадаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў