ЗША накіруюць Украіне першы ў 2024 годзе пакет вайсковай дапамогі


Злучаныя Штаты накіруюць Украіне новы пакет вайсковай дапамогі на суму 300 млн долараў, заявіла адміністрацыя прэзідэнта Джо Байдэна. Пра гэта паведамляе Reuters.

Украінскія артылерысты страляюць з 130-мм гарматы М-46 недалёка ад Бахмуту. Данецкая вобласць, Украіна. 15 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат

Гэта будзе першы пакет вайсковай дапамогі Злучаных Штатаў для Украіны ў 2024 годзе.

Перамовы і спрэчкі вакол дадатковага фінансавання Украіне цягнуцца ў Кангрэсе ЗША з верасня 2023 году, рэспубліканцы і дэмакраты ніяк не могуць дамовіцца па гэтым пытанні. Аднак Белы дом знайшоў спосаб накіраваць дапамогу на суму $ 300 млн без ухвалення Кангрэсам новых бюджэтных выдаткаў.

Дарадца ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван заявіў, што фінансаванне паступіць за кошт непрадбачанай эканоміі сродкаў па кантрактах Пентагона. Гэтыя грошы будуць выдаткаваны на артылерыйскія снарады і боепрыпасы для HIMARS.

Саліван зазначыў, што новы пакет дапамогі «дазволіць украінскай зброі страляць некаторы час». Аднак гэтых запасаў хопіць толькі на некалькі тыдняў, пасля чаго ЗСУ зноў могуць сутыкнуцца з дэфіцытам снарадаў.

Медыі раней паведамлялі пра тое, што адміністрацыя Джо Байдэна, каб дапамагчы Украіне, можа прыцягнуць сродкі з рэзервовых крыніцаў. Разам з тым, гэтае рашэнне можа быць толькі часовым і вельмі абмежаваным развязаннем, бо некалькі сотняў мільёнаў долараў не могуць не кампенсаваць $ 61 млрд, што прызначаўся для Украіны і «завіс» у Кангрэсе.

Аналітыка
Крызіс заходняй дапамогі: якую зброю чакае Украіна і колькі яшчэ можа без яе пратрымацца?
2024.03.11 07:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў