Памёр прафесар, літаратуразнаўца Аляксей Пяткевіч


«Белсат» выказвае спачуванні родным.

У пятніцу, 11 сакавіка, у Горадні на 91 годзе жыцця адышоў у іншы свет прафесар, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Аляксей Пяткевіч.

Аляксей Пяткевіч.
Фота: racyja.com

Прафесар усё жыццё выкладаў у Гарадзенскім Купалаўскім універсітэце беларускую літаратуру і літаратуразнаўства. З атрыманнем Беларусі незалежнасці актыўна выступаў за беларусізацыю вышэйшай адукацыі, гэтую пазіцыю адстойваў да апошніх сваіх дзён. У 2012 і 2020 гадах з асуджэннем выступаў супраць масавых звальненняў сумленных выкладчыкаў і студэнтаў. За савецкім часам адзіны, хто не баяўся сябраваць з першым дысідэнтам у БССР – выкладчыкам Браніславам Ржэўскім. Нават пад пагрозаю звальнення Пяткевіч не адмовіўся ад свайго выкладчыка і сябра, як іншыя супрацоўнікі ўніверсітэту.

За ўвесь час навуковай дзейнасці выдаў больш за 500 літаратурна-крытычных і культуралагічных работ. З 2006 года – Ганаровы сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Апошні час штогод выдаваў краязнаўчы каляндар.

«Белсат» выказвае спачуванні родным.

Стужка навінаў