У кватэры журналіста Івашына ператрус


Дзяніс Івашын. Фота з Facebook

У Горадні затрымалі журналіста Дзяніса Івашына. Ён знакаміты сваімі расследаваннямі для сайту «Інформнапалм» і газеты «Новы час».

Вядома, што яго забралі проста з кватэры. Маці Дзяніса Івашына паведамляе, што яго затрымалі супрацоўнікі КДБ. Зараз адбываецца ператрус, жонка журналіста – Вольга – не адбірае слухаўку.

Hавiны
У Горадні затрымалі журналіста Дзяніса Івашына. Ён вядомы сваімі расследаваннямі
2021.03.12 18:59

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў