Міністр аховы здароўя пра брытанскі штам каронавіруса: «Прычынаў для панікі я не бачу»


Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заявіў, што ўсе пацыенты ў Беларусі, у якіх выявілі брытанскі штам каронавіруса, лечацца ў хатніх умовах.

Нагадаем, што ўчора Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў Беларусі выявілі першыя выпадкі інфікавання брытанскім штамам каронавіруса. Брытанскі штам лічыцца больш заразным і небяспечным за звычайны, ён больш актыўна распаўсюджваецца сярод моладзі.

«Сітуацыя развіваецца ў прагназаваных межах. Брытанскі штам, як і іншыя штамы, хутчэй за ўсё, мусіць прыйсці ў папуляцыю акадэмічных штамаў нашай краіны. Прычынаў для панікі я не бачу. Па-першае, праз супярэчлівасць той інфармацыі, якая ідзе пра гэты штам, які шырока распаўсюджаны ў краінах Заходняй Еўропы. Па-другое, ні адзін з пацыентаў з брытанскім штамам пакуль не праходзіць стацыянарнага лячэння», – цытуе міністра тэлеграм-канал ведамства.

Піневіч пры гэтым падкрэсліў: усё гэта не азначае таго, што росту захворвання не адбудзецца.

«Але ж ён у большай ступені звязаны з вясновым уздымам, які напластоўваецца на сезонныя захворванні, характэрныя для нашай краіны. Разам з тым цяпер такога росту мы не бачым. Мы гатовыя, мы не паслабляем усіх нашых рэжымных захадаў, якія датычаць рэспіраторнага этыкету. Масачны рэжым застанецца ў нас як мінімум да летняга сезону, а можа, і больш. Ён сваю ролю адыграў і будзе адыгрываць у далейшым. Узровень захворвання цяпер ніжэйшы за 40 % ад піку вясновай хвалі», – сцвярджае міністр.

Аналітыка
Год пандэміі: як каронавірус змяніў Беларусь і беларусаў
2021.02.27 16:55

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў