Менчука пакаралі трыма гадамі калоніі за пагрозы суддзям і міліцыянтам праз тэлефон


Суд Ленінскага раёну Менску агучыў вырак 22-гадоваму Аляксандру Іванову. Яму прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму: такое пакаранне прасіў пракурор Васіль Марчук. Пра гэта паведамляе spring96.org.

Аляксандра Іванова абвінавацілі ў дзесяці эпізодах: паводле версіі абвінавачання, ад яго двойчы атрымалі пагрозы праз тэлефон і ў паведамленнях суддзі Малашэнка і Ліннік, а таксама ён восем разоў пагражаў гвалтам міліцыянтам. Хлопец цалкам прызнаў сваю віну. У апошнім слове абвінавачаны прасіў прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі, каб ён меў магчымасць працаваць і плаціць кампенсацыю. Ён папрасіў прабачэння.

Аляксандр Іваноў пакараны абмежаваннем волі паводле ўсіх трох артыкулаў, за якія яго асудзілі, але шляхам частковага складання пакаранняў абвінавачаны атрымаў рэальны тэрмін. Яго прызналі вінаватым і асудзілі на 2,5 года абмежавання волі паводле арт. 14 КК, 3 гады абмежавання волі паводле арт. 391 КК, два гады абмежавання волі паводле арт. 364 КК.

Таксама Аляксандр Іваноў мусіць выплаціць двум пацярпелым па 1500 рублёў кампенсацыі, пяці пацярпелым – па 2000 рублёў. Акрамя таго, суд спагнаў з яго дзяржаўны збор 696 рублёў.

Hавiны
«Зрабіць лагер – і калючы дрот па перыметры». «ByPol» апублікаваў запіс голасу, падобнага да Карпянкова
2021.01.15 11:03

Навошта Іваноў пагражаў міліцыянтам і суддзям, не паведамляюць. Аднак вядома, што за апошнія паўгода ў Беларусі распачалі вялікую колькасць крымінальных справаў за абразы і пагрозы службовым асобам. Часцей за ўсё, як вынікае з афіцыйных прэс-рэлізаў, падазраваныя тлумачаць свае дзеянні тым, што яны былі абураныя пераследам мірных пратэстоўцаў.

Hавiны
«Пісалі розныя гадасці». Кіраўнік МУС Іван Кубракоў скардзіцца на ціск з боку беларусаў
2021.02.28 11:25

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў