Гарадзенскі музыка Ігар Банцэр трымае сухую галадоўку 9 дзён. Сёння суд


Ігар Банцэр абвясціў сухую галадоўку 3 сакавіка падчас суда над ім. Музыка адмовіўся ад ежы і вады на знак пратэсту супраць палітычнага пераследу.

11 сакавіка ў яго быў адвакат. Ігар трымаецца рашуча і бадзёра, эканоміць сілы перад судом. Ён застаецца ў камеры з відэаназіраннем, яму кожны дзень вымяраюць артэрыяльны ціск. Сёння а 14:30 адбудзецца працяг суда пасля тыднёвага перапынку.

Фота Мікалая Куляшэвіча, сябра Ігара Банцэра. Так выглядаў музыка на трэці дзень галадоўкі

Ігара затрымалі 20 кастрычніка – забралі раніцай з уласнай кватэры. Нагодаю стаўся адзін з вулічных перформансаў музыкі: уначы 5 верасня Ігар танцаваў перад міліцэйскім аўтам без штаноў. Супраць яго распачалі крымінальную справу паводле артыкулу 339 КК за хуліганства, Ігару пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Пасля затрымання музыку кінулі ў адзіночную камеру гарадзенскай турмы. Праз некаторы час яго прымусова завезлі на псіхіятрычнае абследаванне ў Навінкі, затым – у ізалятар турмы, ён два тыдні адбываў пакаранне ў карцары. Гарадзенца пазбавілі ўсялякіх кантактаў з роднымі і сябрамі, сувязь з ім падтрымліваецца праз адваката.

СП belsat.eu

Стужка навінаў