У Генпракуратуры заявілі, што звароты аб вяртанні ў Беларусь не адпавядаюць патрабаванням


У камісію па разглядзе зваротаў беларусаў, якія з’ехалі з краіны па палітычных прычынах, «паступіла дастатковая колькасць заяваў». Але разглядаць іх не будуць, бо яны не адпавядаюць патрабаванням. Пра гэта распавёў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук у эфіры «Беларусь 1».

«У камісію паступіла дастатковая колькасць зваротаў, але фактычна ўсе яны не адпавядаюць тым крытэрыям, якія прапісаны ва ўказе. Прычым паступілі не толькі з-за мяжы, але і з тэрыторыі Беларусі», – сказаў Аляксей Стук.

Намеснік генпракурора падкрэсліў, што камісія разглядае толькі тыя звароты, якія адпавядаюць крытэрам, прапісаным ва ўказе. Калі яны ім не адпавядаюць, то грамадзянам паведамяць пра неабходнасць дапаўнення свайго звароту

Стук адзначыў, што ў заяве неабходна патлумачыць, якія прэтэнзіі да чалавека могуць быць у сілавікоў, і сувязі з чым чалавек вырашыў, што ў дачыненні да яго ёсць дадзеныя аб здзяйсненні правапарушэнняў.

Такім чынам, намеснік генпракурора даў зразумець, што пакуль грамадзянін сам на сябе не данясе, то ягоны зварот нават разглядацца не будзе.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў