Ужо 14 краінаў свету заклікалі сваіх грамадзян пакінуць Украіну праз пагрозу вайны


У афіцыйных заявах, якія цытуе «Украінская праўда», ідзе гаворка пра «непрадказальную сітуацыю з бяспекай» і «рызыку ўзброенага канфлікту».

10 лютага прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што амерыканскія грамадзяне мусяць пакінуць тэрыторыю Украіны праз пагрозу вялікай вайны з Расеяй.

11 лютага амбасады Вялікай Брытаніі, Даніі, Ізраілю, Нарвегіі, Японіі, Эстоніі, Нідэрландаў і Паўднёвай Карэі апублікавалі інструкцыі для сваіх грамадзянаў, у якіх рэкамендавалі як мага хутчэй зʼехаць з Украіны.

12 лютага параілі сваім грамадзянам выехаць з Украіны яшчэ шэраг дзяржаваў – Фінляндыя, Новая Зеландыя, Чарнагорыя, Паўночная Македонія і Аўстралія. Такім чынам, агулам гаворка ідзе ўжо пра 14 краінаў.

У прыватнасці, амбасада Фінляндыі заклікала «неадкладна пакінуць краіну ў сувязі з далейшай напружанай і непрадказальнай сітуацыяй у галіне бяспекі». Амбасада Новай Зеландыі спасылаецца на «рызыку ўзброенага канфлікту».

Hавiны
Заходнія медыі: Пуцін прыняў рашэнне аб уварванні ва Украіну, найбольш верагодная дата – 16 лютага
2022.02.12 08:42
  • Учора, 11 лютага, дзяржсакратар Энтані Блінкен заявіў, што ЗША назіраюць вельмі трывожныя прыкметы эскалацыі, у тым ліку прыбыццё новых расейскіх сіл да мяжы з Украінай. «Мы падышлі да таго моманту, калі ўварванне можа пачацца ў любы момант, у тым ліку і падчас Алімпійскіх гульняў», – заявіў Блінкен.
  • Раніцай 12 лютага зʼявілася інфармацыя, што супрацоўнікі расейскай дыпламатычнай місіі пакідаюць Украіну. Таксама рыхтуецца эвакуацыя амбасады ЗША і прадстаўніцтва ЕЗ, паведамляюць медыі.
Аб’ектыў
Як вучэнні адгукаюцца на ўездзе беларусаў ва Украіну?
2022.02.11 22:34

РР belsat.eu

Стужка навінаў