Галоўнае за дзень: мільёны на прапаганду, Ціханоўская і Науседу, затрыманні актывістаў


Беларускі паслявыбарчы крызіс трывае 520 дзён. «Белсат» падводзіць вынікі 12 студзеня.

Сустрэча палітычных лідараў

Святлана Ціханоўская і Гітанас Науседу. Скрыншот з відэа тэлеграм-каналу Святланы Ціханоўскай

Падчас сустрэчы палітычнай дзяячкі Святланы Ціханоўскай і прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы абмяркоўвалася пыненне транзіту прадукцыі прадпрыемстваў пад санкцыямі праз тэрыторыю Літвы і дапамога рэлакантам.

Ціханоўская і Наўседа дамовіліся працягнуць каардынацыю дзеянняў у пытанні ціску на рэжым. Абодва пагадзіліся, што важна закрыць шчыліны ў санкцыях і знайсці спосаб спыніць транзіт санкцыйных прадуктаў праз балтыйскія краіны. Вядома, што цяпер Еўразвяз распрацоўвае шосты пакет санкцыяў.

Старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры праграмы «Студыя Белсат» распавёў пра дасягненні ва ўзаемаадносінах з урадам Літвы, а таксама падзяліўся планамі офісу на бліжэйшы час.

Транзітнае пытанне

З 1 лютага Літва скасоўвае кантракт з «Беларуськаліем».

У сераду ўрад Літвы ўхваліў выснову спецыяльнай камісіі, у якой пагадненне паміж «Літоўскай чыгункай» і «Беларуськаліем», што стала прычынай скандалу, было ацэненае як не адпаведнае інтарэсам нацыянальнай бяспекі Літвы.

Hавiны
З 1 лютага Літва скасоўвае кантракт з «Беларуськаліем»
2022.01.12 16:44

Затрыманні

Менску 12 студзеня супрацоўнікамі МУС быў затрыманы грамадскі актывіст Антось Жылко.

“Як паспеў паведаміць знаёмым сам актывіст, сілавікі прыйшлі да яго ў балаклавах. У кватэры з ім таксама была Наталля Пухава. Як кажа Антось, яе таксама затрымліваюць”, – паведамілі праваабаронцы.

Таксама стала вядома пра затрыманне праваабаронцы з Барысава Алега Мацкевіча. Паведамляецца, што ў ягоным доме адбыўся ператрус. У выніку ператрусу канфіскаваная ўся тэхніка. Дзе цяпер Алег Мацкевіч, пакуль не вядома.

«BYPOL» і ідэнтыфікацыя сілавікоў

Ідэнтыфікуюць усіх сілавікоў, датычных да гвалту і рэпрэсіяў. «BYPOL» паведаміў, што распрацаваў уласную сістэму распазнавання твараў на аснове базаў дадзеных Міністэрства ўнутраных справаў, узламаных кіберпартызанамі.

Аб’ектыў
«BYPOL» стварыў праграму ідэнтыфікацыі сілавікоў
2022.01.12 21:57

Фінансаванне дзяржканалаў

На «правядзенне дзяржаўнай палітыкі ў СМІ» ў сталічных медыях (на тэлебачанні і ў газетах), заснаваных Менскім гарвыканкамам, у 2022 годзе пойдзе каля 2,9 мільёнаў долараў з бюджэту, згодна з планам дзяржзакупак.

Hавiны
На дзяржаўныя СМІ Менску са сталічнага бюджэту патрацяць амаль 3 мільёны долараў
2022.01.12 11:53

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў