Бел-чырвона-белы сцяг зноў лунаў у небе над Віцебскам (відэа)


Нацыянальную сімволіку ў зімовае неба запусцілі актывісты «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі».{movie}Актывісты БХД запускаюць бел-чырвона-белы сцяг. Відэа карыстальніка сервісу youtube.com – bchdvidea|left|8319{/movie}

Віцебск вядомы сваёй адданасцю і любоўю да гістарычнай бел-чырвона-белай сімволікі. У Віцебску дзее легендарны Мірон, які досыць часта ўсталёўвае нацыянальны сцяг у цяжкадасягальных месцах гораду. З Віцебску паходзіць былы палітвязень Сяргей Каваленка, які быў асуджаны ўладамі за вывешванне бел-чырвона-белай сімволікі на гарадской навагодняй яліне.

Гэтак і сёлета віцебскія актывісты БХД праявілі сваю вернасць нацыянальнаму сцягу – 29 снежня непадалёк гандлёвага цэнтру «Эвіком» яны запусцілі ў гарадское неба на паветраных шарыках бел-чырвона-белае палотнішча.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў