Талісманам чэмпіянату свету па хакеі будзе зубр


Яго эскіз дапрацоўвалі больш за два гады.

Зубр перамог у конкурсе яшчэ ў ліпені 2010 г. Экспертная камісія Беларускай федэрацыі хакею выбрала тры найлепшыя працы, дасланыя на конкурс: зубра, рысь і бабра. Канчатковае рашэнне прымаў аргкамітэт турніру.

Малюнак зубра даслаў на конкурс прафесійны дызайнер Віталь Орцюх, рысь намаляваў Валерый Караблін, а бабра – Яўген Сідаровіч. Агулам на конкурс прыйшло каля 40 працаў. Талісман меў асацыявацца з Беларуссю, быць звязаны з хакеем і выклікаць пазітыўныя эмоцыі. Акрамя таго, ён меў быць такі, каб лёгка было вырабіць яго роставыя лялькі, а таксама мяккія цацкі-сувеніры, наносіць малюнак на ўсе віды сувенірнай прадукцыі.

Малюнак зубра трэба было дапрацаваць, каб ён адпавядаў патрабаванням Міжнароднай федэрацыі хакею і яе камерцыйнага партнёра – кампаніі “Infront”.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў