Уладзімір Някляеў: Плошча – гэта больш як палітыка (+ верш пра Плошчу)


{movie}Уладзімір Някляеў: Плошча – гэта больш як палітыка|left|8137{/movie}У інтэрв’ю «Белсату» палітык заявіў, што да Плошчы апазіцыя падрыхтавалася: былі намёты, рэзервовая машына з гукаапаратураю, былі палявыя кухні ды запас харчоў. «Гэта не дапамагло. Але магло б дапамагчы ў тым выпадку, калі б з боку рэжыму была хоць нейкая думка пра тое, што са сваім народам, які выйшаў на Плошчу, можна дамаўляцца. А гэтага ад пачатку не было», – заявіў экс-кандыдат на прэзідэнцтва.

Калі мець на ўвазе палітычныя вынікі Плошчы, то, безумоўна і на жаль, яны адмоўныя: гэта параза. Не толькі мая асабістая, адна з найвялікшых у жыцці, не толькі параза кампаніі «Гавары праўду!», апазіцыі – параза Беларусі, – разважае Уладзімір Някляеў. – Беларусь не павінна была выйсці з Плошчы праз дубінкі. Плошча мусіла стаць пляцоўкаю, дзе Беларусь магла б дамовіцца».

Палітык прызнаўся, што «гульню рэжыму ў ліберальнасць» цягам кампаніі ўспрыняў «як сігнал, магчымасць дамовіцца». «Мы не былі гатовыя да сілавога варыянту Плошчы», – падкрэсліў Някляеў.

{movie}Верш Уладзіміра Някляева пра Плошчу|left|8139{/movie}«Асабіста для мяне Плошча – гэта не толькі палітыка. Гэта значна больш: гэта храм, дзе мы молімся за Беларусь, і гэта дарога, шлях, якім мы выйдзем да нашай будучыні, – лічыць палітык і паэт. – Якою мае быць нашая будучыня? Такою, якою была ў тыя хвіліны Беларусь на Плошчы: узнёслаю, адкрытаю, шчасліваю з таго, што мы ёсць».

Алесь Вікулаў

belsat.eu

Стужка навінаў