Міколу Дземідзенку затрымалі пасля інтэрв’ю «Белсату»


Удзень 18 снежня каля пад’езду свайго дому ў Менску затрымалі аднаго з лідараў «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку. Пра гэта ён паспеў паведаміць журналістам нашага тэлеканалу па тэлефоне адразу пасля затрымання.

«Прывезлі ў Фрунзенскі РУУС, сяджу ў кабінеце. Кажуць, што я не затрыманы, маўляў, не хвалюйся, хутка вызвалім. Але яны заўсёды так кажуць! Не ведаю, з чым гэта звязваць. Акрамя гадавіны разгону мітынгу пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў, ніякіх думак у галаву не прыходзіць», – распавёў маладзён.

Літаральна за тры гадзіны да арышту ён даваў відэаінтэрв’ю «Белсату» з нагоды гадавіны «Плошчы-2010». Затрыманне Дземідзенкі супала з днём арышту кіраўніка «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча ў 2010 годзе і актывіста арганізацыі Эдуарда Лобава, якія і дагэтуль за кратамі.

Паўліна Калтавічанка

belsat.eu

Стужка навінаў