Апытанне: Хто ў Беларусі дармаеды?


Ці супадае партрэт утрыманца дзяржавы, пададзены «Советской Белоруссией», з меркаваннем жыхароў сталіцы? І ці згодныя яны з прапановаю віцэ-прэм’ера Тозіка?{movie}Апытанне: Хто ў Беларусі дармаеды? |left|8073{/movie}

Учора газета «Советская Белоруссия» правяла канферэнцыю з удзелам намесніка прэм’ер-міністра Анатоля Тозіка, вынікам якой стаўся зборны партрэт утрыманца дзяржавы, які не працуе, але есць. «Брытанскія гарадскія рады ўжо закупляюць дэтэктары хлусні, каб выявіць фальшывых непрацаздольных. У Грэцыі пасярод крызісу дзеля сацыяльных выплатаў для невідушчых «аслеп» ледзьве не ўвесь востраў Закінтас (Ζάκυνθος). І мы не пазбеглі гэтага навамоднага заразнага зла», – гаворыцца ў нумары выдання за 13 снежня.

Агучыў Тозік і метад барацьбы з паразітамі: “Мінпрацы прапанавала ўвесці абавязковае дэклараванне для ўсіх грамадзянаў. Не толькі чыноўнікаў. Прайшоў год – скажы, за кошт чаго ты яго пражыў, якія даходы і выдаткі меў. У цябе ёсць дом, аўтамабіль… Гэта шмат каго прымусіць выйсці з ценю”.

А што думаюць пра паразітаў на целе дзяржавы менчукі? Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

Аліна Кашкевіч

Стужка навінаў