Кыргызстан можа далучыцца да Мытнага саюзу, а Расея запрашае яшчэ і Турцыю


Прэм’ер-міністр Кыргызстану Жантэрэ Сатыбалдыеў спадзяецца, што краіна можа далучыцца да Расеі, Казахстану і Беларусі ўжо ў наступным годзе.

“Палітычны раўнд перамоваў ужо скончаны. Цяпер мы дапрацоўваем тэхнічны рэгламент. Спадзяюся, што напрыканцы 2013 г. Кыргызстан увойдзе ў Мытны саюз. Такую задачу мы паставілі перад адказнымі за гэтым працэс міністэрствамі ды працоўнаю камісіяй”, – цытуе кіргізскага прэм’ера “Коммерсант”.

Чыноўнік падкрэсліў, што цяпер пытанне толькі ў тым, ці гатовыя краіны-ўдзельніцы прыняць новага чальца ў Мытны саюз.

Тым часам прэсавы сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Мытны саюз адкрыты для кожнай краіны, а перадусім для краінаў-суседак, і падкрэсліў жаданне Масквы бачыць у Мытным саюзе Турцыю.

belsat.eu

Стужка навінаў