У Магілёве сілавікі правялі масавыя ператрусы


У жыхароў Магілёва 5 і 6 снежня сілавікі правялі масавыя ператрусы, паведамляе тэлеграм-канал «MAYDAY».

Фота мае ілюстратыўны характар. Ператрус у офісе БАЖ у Менску. 16 лютага 2021 года. Крыніца: svaboda.org

Пра хвалю рэпрэсіяў тэлеграм-каналу «MAYDAY» распавялі магілёўскія журналісты. Імаверна, ператрусы звязаныя з прызнаннем двух магілёўскіх медыяў – mogilev.media і «6TV» – «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Hавiны
У журналіста Зміцера Лупача правялі другі за тыдзень ператрус. Абшуквалі вясковую хату
2023.12.08 19:37

Сярод тых, да каго прыйшлі сілавікі, – магілёўцы Барыс Вырвіч, Аляксандр Агееў, Аляксей Бацюкоў, Ігар Шаруха, Пётр Мігурскі (інфармацыя ўдакладняецца) і Сяргей Антонаў з Быхава. Імаверна, ува ўсіх была вынятая тэхніка і тэлефоны, пералічаныя асобы засталіся без сувязі.

29 лістапада КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» два магілёўскія медыя – mogilev.media і «6TV». У адпаведным спісе пазначаныя таксама асобы, якія, паводле сілавікоў, маюць дачыненне да згаданых СМІ, – Уладзімір Лапцэвіч, Аляксандр Буракоў і Дзмітрый Салаўёў.

Агляд
Што ў Беларусі «экстрэмізм»: глядзім на дзівосы спісаў «матэрыялаў» і «фармаванняў»
2023.08.26 14:16

З канца лістапада ў Беларусі прайшла хваля ператрусаў у актывістаў і журналістаў, у тым ліку ў тых, якія выехалі за мяжу. 28 лістапада сілавікі перавярнулі кватэры людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай, таксама прыйшлі да бацькоў некаторых з актывістаў. Да 8 снежня агулам прайшло больш за 200 ператрусаў.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў