Каля Лошыцкага парку ў Менску з'явіцца новы жылы мікрараён


У раёне Лошыца-5 плануюць пабудаваць тры кварталы з сярэднепавярховымі дамамі. Аб праекце забудовы тэрыторыі, якая прымыкае да Лошыцкага парку, паведамілі архітэктары «Менскпраекту».

Праект Лошыцы-5.
Фота: minsknews.by

Дамы будуць рознай вышыні. ​​Уздоўж вуліцы Чыжэўскіх яны складуць 3–5 паверхаў. А ўздоўж запланаванага 3-га транспартавага кальца – 7- і 8-павярховыя дамы з падземнымі аўтастаянкамі. У паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частках Лошыцы будзе некалькі дамоў да 14 паверхаў.

Архітэктары абяцаюць, што забудова будзе ўлічваць ахоўныя зоны гістарычна-культурнай спадчыны і экалагічныя патрабаванні.

Асаблівасцю праекту мае зрабіцца пешаходны бульвар, які злучыць жылыя комплексы са Свіслаччу. Таксама ў мікрараёне размесцяцца два дзіцячыя садкі на 230 дзяцей і школа на 1056 вучняў.

Праект прайшоў экспертызу, але пакуль на месцы забудовы прыватныя дамы. Іх уладальнікам прапануюць кватэры ў новабудоўлях Лошыцы-7.

Паводле «Минск-Новости», у Лошыцы-5 плануюць пабудаваць каля 210 тысячаў квадратных метраў жытла. Гэта прыблізна 3130 кватэраў.

Аб’ектыў
Ці выгадна зносіць хрушчоўкі ў Беларусі?
2023.11.01 20:47

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў