Зіма блізка: у менскім парку Горкага паставілі навагоднюю ялінку


У Беларусі пачалі ставіць першыя ялінкі да навагодніх святаў. Дзяржаўнае інфармагенцтва «Менск-Навіны» паведаміла аб усталёўцы ялінкі ў парку Горкага ў Менску.

Навагодняя ялінка ў парку Горкага. Менск, Беларусь. 11 лістапада 2022 года.
Фота: Павел Русак / minsknews.by

Ялінка каля комплексу, вядомага ў народзе як «Некемпінскі», пакуль яшчэ «голая». Такія ўжо паставілі ў іншых раёнах Менску. Аздабленне сталіцы да Новага году збіраюцца завершыць да 15 снежня, дадаць яскравую ілюмінацыю. Светлавыя інсталяцыі плануюць паставіць на ўваходзе ў парк Чалюскінцаў, на вуліцах Маякоўскага і Прытыцкага, у Шабанах і Сокале.

Надвор’е пакуль далёкае ад навагодняга: 11 лістапада ў Менску +9°С і воблачна. Але ўжо ў сярэдзіне наступнага тыдню прагназуюць падзенне тэмпературы, мінусавыя тэмпературы ноччу ў панядзелак-аўторак, дажджы ў сераду, мінус днём у чацвер.

Hавiны
Не прапрацаваў і месяц. У Менску закрылі новы мост праз Свіслач
2022.11.10 19:31

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў