Трох менчукоў асудзілі на зняволенне за тое, што скінулі дзверы з гаўбца ў бок сілавікоў


Падсудныя зрабілі гэта, бо сілавікі збівалі невінаватага.

Цімафей Мажанкоў, Аляксей Ігнаценка, Яўген Коржаль. Кадр з відэа: МУС РБ

У судзе Фрунзенскага раёну Менску 11 лістапада суддзя Дзмітрый Лукашэвіч прызначыў 24-гадоваму Яўгену Коржалю і 23-гадоваму Цімафею Мажанкову да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму, а Аляксею Ігнаценку (раней асуджанаму на тры гады «хатняй хіміі» за «наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання») – да трох гадоў і аднаго месяца калоніі агульнага рэжыму, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле абвінавачання, 11 жніўня 2020 года мужчыны скінулі з агульнага гаўбца 11 паверху дому на вуліцы Прытыцкага драўляныя дзверы ў бок міліцыянтаў, якія затрымлівалі ўдзельніка «масавых беспарадкаў».

Артыкулы
Тры гады калоніі прысудзілі гарадзенцу за «дыскамфорт» і «ўдар па аўтарытэце» амапаўцаў
2021.08.02 14:48

Гэта кваліфікавалі як «гвалт супраць супрацоўнікаў органаў унутраных справаў» (арт. 364 КК РБ). «Пацярпелыя» на судзе казалі, што ўцяклі, бо баяліся, што на іх зваліцца яшчэ нешта, баяліся за сваё жыццё. Ніхто з іх не пацярпеў, кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды яны не заяўлялі.

Ігнаценка на судзе расказаў, што 11 жніўня мужчыны пабачылі, як сілавікі пачалі выбягаць з аўтазакаў і затрымліваць людзей, як каля 15 сілавікоў пабеглі ў двары. Заўважылі, што з другога пад’езду дому спускаўся мужчына, а сілавікі пачалі яго збіваць. На агульным гаўбцы стаялі знятыя драўляныя дзверы – іх скінулі, каб перашкодзіць сілавікам збіваць мужчыну.

Артыкулы
Маўчаць ці каяцца? Як не згубіць сябе, калі ГУБАЗіК вымагае пакаянняў
2021.10.18 10:33

Коржаль ды Ігнаценка прасілі прабачэння ў сілавікоў за свой учынак і казалі пра раскаянне. Але суддзя вынес дакладна той вырак, які прасіла дзяржаўная абвінаваўца Аксана Саковіч.

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў