«Міліцыянер – асоба недатыкальная». Апублікаваны новы зліў ад «кіберпартызанаў»


Хакерская групоўка «Кібер-Партызаны» апублікавала запісы перамовы першага намесніка начальніка УУС Віталя Казлова і кіраўнікоў РАУС па Менскай вобласці, дзе яны абмяркоўваюць абарону сілавікоў.

У размове выконваючы абавязкі начальніка УУС Віталь Казлоў кажа аб выніках экстранай нарады з міністрам унутраных спраў па пытаннях абароны асабовага складу і аб тым, што «кардынальна змяняюцца падыходы ў працы па ахове грамадскага парадку».

Першы намеснік начальніка УУС Віталь Казлоў.
Фота: belta.by

«Можаце сабе ў штодзённіку пазначыць: міліцыянер – асоба недатыкальная. Любая форма ўздзеяння гвалту, ці то фізічная, ці то псіхалагічная, наезды па тэлефоне, абразы і гэтак далей, павінны спыняцца неадкладна па ўсёй строгасці закона», – кажа Казлоў.

Звяртаючыся да кіраўнікоў РАУС Казлоў кажа, што гэта іх персанальная адказнасць, што гэта яны дапусцілі такія выпадкі, якія маюць месца быць у інтэрнэце, «калі вырадкі падыходзяць да патрульных нарадаў» і пачынаюць у іх нешта пытаць. «Вы не вучыце людзей як у такіх экстрэмальных сітуацыях паступаць», – указвае Казлоў.

«Імгненна гэта павінна кваліфікавацца як умяшанне, назойлівае прыставанне і гэтак далей. Любы дэбіл, які падыходзіць з гэтым тэлефонам, павінен сядзець у турме».

Таксама Казлоў звяртае ўвагу, што пасля затрымання павінна з’явіцца інфармацыя, якая ганіць затрыманага і для яго павінны стварыць «спецыяльныя» умовы. І паказаць, што потым адбылося з «фігурантам, які перашкаджае міліцыі выконваць свае абавязкі».

Як прыклад ён прыводзіць выпадак, калі АМАП пры затрыманні выбіў шкло ў машыны і праз яго дастаў пасажыраў. І адзначыў, што ўсім будзе давацца ацэнка, хто як з кіраўнікоў на гэта ўсё рэагуе.

Артыкулы
Хакеры апублікавалі ў сеціве звесткі пра новую партыю «даносчыкаў»
2021.11.06 15:51

АД, belsat.eu

Стужка навінаў