Старшыня КДБ Іван Церцель: супраць Беларусі можа быць ужытая тактычная ядравая зброя


КДБ Беларусі вядома аб падрыхтоўцы ў краіне серыі тэрактаў, пра гэта заявіў старшыня камітэту Іван Церцель у эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

Даведка
Iwan Tertel, zdj.: kgk.gov.by
Кіраўнік КДБ Іван Церцель. Крыніца: kgk.gov.by

Камітэту дзяржбяспекі Беларусі вядома аб падрыхтоўцы серыі тэрактаў. Паводле старшыні КДБ, на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Украіны ствараюцца тэрарыстычныя групы, якія падтрымліваюцца спецслужбамі краін Захаду.

Апроч таго, КДБ Беларусі вядома, што на Захадзе разглядаюць магчымасць ужывання тактычнай ядравай зброі супраць Беларусі і Расеі, заявіў старшыня КДБ Іван Церцель у эфіры тэлеканалу «Беларусь – 1».

  • Падчас нарады з сілавікамі 10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка выступіў з рэзкімі абвінавачаннямі на адрас Украіны і заявіў пра разгортванне рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі. 11 кастрычніка ў Беларусі распачалося правяранне Узброеных сілаў, у хадзе якога будзе адпрацоўвацца прывядзенне войскаў у баявую гатовасць, маршы і разгортванне ў прызначаных раёнах.
  • Цягам бліжэйшых дзён МУС разам з вайскоўцамі і мясцовымі ўладамі будуць ладзяць спецыяльныя вучэнні для пошуку і знішчэння магчымых дыверсійна-разведвальных групаў і незаконных узброеных фармаванняў. «Сітуацыю яшчэ больш абвастраюць дэструктыўна настроеныя асобы, якія цяпер за межамі краіны. Яны заклікаюць да падрыўной дзейнасці ў адносінах да нашай дзяржавы, ажно да ўчынення актаў тэрарызму. У тым ліку ў межах так званага плану «Перамога» акцэнтуецца ўвага на падрыхтоўцы ўзброеных фармаванняў, задачы якіх звязаныя з наўпроставай пагрозай нацыянальнай бяспецы», – гаворыцца ў паведамленні МУС.
  • Сітуацыйна-аналітычны цэнтр пры аб’яднанні былых беларускіх сілавікоў BYPOL абвесціў аб мабілізацыйным плане «Перамога» 31 траўня 2021 года. Беларусам прапанавалі рэгістравацца ў чат-боце, расказаць пра свае здольнасці і чакаць моманту, калі будзе магчымая «мірная перадача ўлады народу». План падтрымала Святлана Ціханоўская.

АА belsat.eu

Стужка навінаў