За содні з тэрыторыі Беларусі ў ЕЗ не пусцілі амаль 700 мігрантаў


Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Кадр з відэа: Ministerstwo Obrony Narodowej / Twitter

У нядзелю польскія памежнікі зафіксавалі 538 асобаў, якія спрабавалі незаконна перайсці мяжу, паведамляе польская Памежная ахова.

На беларуска-польскай мяжы ўчора затрымалі 8 мігрантаў з грамадзянствам Іраку, астатнія спробы нелегальнага пераходу мяжы перадухілілі. Таксама затрымалі 7 чалавек за дапамогу ў незаконным мінанні мяжы.

Агулам за мінулыя выходныя Памежная ахова Польшчы перадухіліла 1277 спробаў незаконнага пераходу мяжы з беларускага боку.

У Літву з Беларусі за мінулыя содні памежнікі не пусцілі 39 чалавек, паведамляе Delfi.lv са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Службовую зброю, спецсродкі або фізічны прымус за мінулыя содні літоўскія памежнікі не ўжывалі. Кантроль мяжы на літоўскім баку ажыццяўляецца ва ўзмоцненым рэжыме, расказалі ў памежным ведамстве.

У Латвію ў мінулую суботу памежнікі не пусцілі 21 чалавека.

Hавiны
У Нямеччыне расследуюць датычнасць Лукашэнкі да «кантрабанды мігрантаў»
2021.10.10 17:03

МГМ, belsat.eu

 

Стужка навінаў