Гадавая інфляцыя перавысіла 10 %


Па выніках верасня бягучага года індэкс коштаў вырас на 10,2 % у параўнанні з вераснем 2020 года. Пры гэтым у верасні інфляцыя значна паскорылася, паведамляе Белстат.

Улады не здолелі ўтрымаць гадавую інфляцыю ў Беларусі ніжэйшаю за 10 %. Індэкс спажывецкіх коштаў па выніках верасня 2021 года склаў 10,2 % у параўнанні з вераснем мінулага года.

Белстат звяртае ўвагу, што ў верасні кошты агулам выраслі на 1,3 %. Найбольш выраслі кошты на харчы – 2,1 %, нехарчовыя тавары падаражэлі на 1 %, паслугі – на 0,5 %.

У выніку за год харчовыя тавары сталі даражэйшыя на 11,2 %, нехарчовыя – на 10,3 %, кошты на паслугі выраслі на 8,5 %.

Нацбанк жа запланаваў інфляцыю па выніках года на ўзроўні не больш за 5 %.

Hавiны
Сусветны банк абнавіў прагноз па Беларусі: стала лепш на 2021 год, горш на 2022-23
2021.10.06 10:13

СК belsat.eu

Стужка навінаў