Святлана Ціханоўская адзначае дзень народзінаў


Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская адзначае дзень народзінаў. 11 верасня ёй споўнілася 40 гадоў.

Выступ Святланы Ціханоўскай у Сейме Літвы. 24 траўня 2022 года.
Фота: Белсат

Святлана Ціханоўская адзначае 11 верасня сёлета 40 гадоў.

Лідарка дэмакратычнай Беларусі нарадзілася 11 верасня 1982 года ў Мікашэвічах Лунінецкага раёну. У 2000 годзе скончыла з залатым медалём мікашэвіцкую сярэднюю школу № 2. Паступіла на філалагічны факультэт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту на спецыяльнасць «Замежныя мовы (англійская, нямецкая)». У 2005 годзе выйшла замуж за прадпрымальніка Сяргея Ціханоўскага.

У 2020 годзе пасля арышту мужа Святлана заявіла пра намер балатавацца на прэзідэнцкую пасаду. А ў выніку выбараў, паводле альтэрнатыўных падлікаў, атрымала большасць галасоў беларусаў.

Hавiны
Актыўная праца ўраду ў выгнанні – ключ да вызвалення Беларусі
2022.09.09 17:19

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў