Украіна ўключыла каліноўцаў Парфянкова і Грудовіка ў спіс на абмен палоннымі


Украінскі Каардынацыйны штаб у пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі ўключыў двух грамадзянаў Беларусі Васіля Парфянкова і Васіля Грудовіка, якія служылі ў палку імя Кастуся Каліноўскага, у рэестр абаронцаў Украіны, якія трапілі ў расейскі палон.

Васіль Парфянкоў.
Фота: Василь Сябро / Facebook

«Грамадзянаў Беларусі Васіля Парфянкова і Васіля Грудовіка ўключылі ў Рэестр абаронцаў Украіны, якія знаходзяцца ў палоне дзяржавы-агрэсара, трымальнікам якога ёсць дзяржаўнае прадпрыемства «Украінскі нацыянальны цэнтр разбудовы міру», – сказана ў афіцыйным адказе Каардынацыйнага штабу на запыт радыё «Свабода».

Артыкулы
Палонныя байцы палка Каліноўскага ўключаныя ў спіс на абмен
2022.07.11 10:26

Раней прэс-службе палка імя Кастуся Каліноўскага заяўлялі, што ў баі пад Лісічанскам, верагодна, загінулі Іван Марчук (пазыўны Брэст), Васіль Парфянкоў (пазыўны Сябро), Васіль Грудовік (пазыўны Атам) і Вадзім Шатроў (пазыўны Папік). Аднак прадстаўніца палка Каліноўскага падкрэсліла, што гэтыя звесткі неканчатковыя.

Таксама паведамлялася, што ў палон трапілі Ян Дзюрбейка (пазыўны Тромбл) і Сяргей Дзёгцеў (пазыўны Клешч).

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў